~Taiyou~
Ведай, хто ты ёсць і чым адрозніваешся ад іншых.
Адчуваю я, што зноўку жыцьцё праходзіць міма мяне.. хм. Так, гэты пост я вырашыў напісаць на нашай беларускай мове, каб гэтыя маскалі усё ж пабачылі, што яна вельмі прыгожая й мілагучная =)
Штосьці мне падказвае, што і ў гэты раз я, у прамым сэнсе, пралятаю.. Як фанэра над Парыжам. Ну не шчасьціць мне з дзяўчынамі й хоць ты трэсьні!
Дыягназ, што тут скажаш..
Вось і зараз сяджу ў адзіноцтве і пасмоктваю піва. Добра... няблага, гэта ў кропку :)
Але чаму ўсё ж такі с жаночым полам так, я ня ведаю.